Гродна ў гасцях у Брэста

21 мая 2022 года з падтрымкай прафкама для работнікаў Гродзенскай абласной дырэкцыі ААТ «Белгазпрамбанк» была арганізавана паездка ў г. Брэст. Падрабязнасцямі падзяліўся начальнік аддзела рознічнага бізнесу Гродзенскай абласной дырэкцыі Аляксандр Анішчанка.


Калектыў Гродзенскай аблдзірэкцыі. Фота Анищенко А.В.

– 2022 год аб'яўлены «Годам гістарычнай памяці», А як вядома, візітнай карткай г. Брэст, несумненна, з'яўляецца мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта адзін з найбольш вядомых і наведвальных турыстычных аб'ектаў г. Брэста і Рэспублікі Беларусь. Тут аб'яднаны месцы баёў, руіны, якія захаваліся збудаванні крэпасці і музейныя экспазіцыі. Аглядная экскурсія праводзілася з гідам.

Наступным аб'ектам для наведвання была Брэсцкая абласная дырэкцыя. Экскурсію праводзілі яе дырэктар Наталля Арцименя сумесна з начальнікам аддзела па працы з бізнес-кліентамі Віктарам Карпуком.

BGPB_Brest_1000x667_02.jpg

Супрацоўнікам Гродзенскай абласной дырэкцыі быў аказаны цёплы прыём. Іх чакаў падрабязны аповяд аб працы Брэсцкай дырэкцыі і экскурсія па новым будынку.

Завяршальным этапам займальнага мерапрыемства было наведванне базы адпачынку «Казанок», Размешчанай у 7 км. ад г. Брэст.